Новы дызайн, стварэнне падарункаў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Новы дызайн, стварэнне і многае іншае

Гэтае абнаўленне прыносіць самыя маштабныя змены інтэрфейсу у гісторыі Telegram для Android, сістэму стварэння для атрымання эксклюзіўных новых падарункаў — і шмат чаго яшчэ.

Маштабныя змены дызайну

Telegram для Android атрымаў поўнасцю абноўлены інтэрфейс, які робіць навігацыю і пошук хутчэйшымі і больш інтуітыўнымі. Новая ніжняя панэль дазваляе лёгка пераходзіць паміж чатамі, наладамі, профілем і іншымі раздзеламі усяго за адзін дотык.

Разам са зменамі ў дызайне нашы распрацоўшчыкі Android поўнасцю перабудавалі код інтэрфейсу — каб максімальна павысіць яго эфектыўнасць.

Вы можаце кіраваць эфектамі інтэрфейсу, каб максімальна павысіць прадукцыйнасць і падоўжыць час працы батарэі ў Наладкі > Энергазберажэнне.

Нашы распрацоўшчыкі iOS дадалі яшчэ больш Liquid Glass у праграму — напрыклад, абноўлены прагляд медыя, новыя панэлі папярэдняга прагляду для стыкераў і эмодзі, а таксама абноўленыя кантэкстныя меню ў профілях карыстальнікаў і пры выбары паведамленняў.

На iPad таксама з’явілася новая налада клавіятуры для адпраўкі паведамленняў з дапамогай спалучэння клавіш ⌘+Enter.

Перадача суполкі новаму кіраўніку

Калі ўладальнік суполкі пакідае суполку, правы ўласнасці на яе аўтаматычна перадаюцца аднаму з яе кіраўнікоў праз тыдзень.

Для яшчэ большага кантролю пры выхадзе з суполкі ўладальнікам цяпер паказваецца акно пацверджання — дзе яны могуць адразу выбраць новага ўладальніка.

Перадача суполкі новаму кіраўніку

Уладальнікі суполак і каналаў таксама могуць перадаваць правы ўласнасці іншаму ўдзельніку ў любы момант — без неабходнасці пакідаць чат.

Стварэнне падарункаў

З моманту запуску калекцыйных падарункаў карыстальнікі Telegram палепшылі мільёны падарункаў з больш чым 100 калекцый.

Гэтае абнаўленне ўводзіць сістэму стварэння, дзе існуючыя калекцыйныя падарункі можна аб’ядноўваць, каб ствараць Незвычайныя, Рэдкія, Эпічныя або Легендарныя версіі — з захапляльнымі ілюстрацыямі і унікальнымі эфектамі.

Інтэрфейс стварэння дазваляе дадаць да 4 падарункаў, прычым кожны дадатковы падарунак павышае вашыя шанцы на поспех. Выкарыстанне некалькіх падарункаў з аднолькавымі ўласцівасцямі таксама робіць больш верагодным, што гэтыя ўласцівасці з'явяцца ў выніковым падарунку.

Кожны можа бяспечна купляць і прадаваць калекцыйныя падарункі на кірмашы падарункаў у Telegram.

Каляровыя кнопкі для ботаў

Распрацоўшчыкі ботаў цяпер могуць прызначаць колеры і эмодзі для сваіх кнопак — каб зрабіць інтэрфейсы больш інтуітыўнымі або засяродзіць увагу на пэўных дзеяннях.

Падрабязнасці пра апошнія абнаўленні для ботаў глядзіце ў спецыяльным спісе змен для Bot API.

Гэта ўсё на гэты раз – але неўзабаве мы вернемся: як толькі скончым працу над наступным наборам легендарных функцый.


9 лютага, 2026
Каманда Telegram